Парадак на зямлі – наш клопат

На Пружаншчыне працягваюцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі. Установы культуры таксама ўключыліся ў такую працу. Работнікі клубных устаноў, бібліятэк, музеяў, дзіцячых школ мастацтваў, кіно яшчэ да пачатку рэспубліканскага суботніка пачалі прыбіраць тэрыторыю вакол сваіх устаноў, каля помнікаў вайны, на сацыяльных аб’ектах населеных пунктаў.

Сярод першых, што далучыўся да такой важнай работы быў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. Клубныя работнікі не толькі навялі парадак каля ўстановы, але і высадзілі кветкі каля воінскага пахавання ў аграгарадку.

Ачысціў двор установы ад смецця і бруднай расліннасці, галінак абрэзаных дрэў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры.

Прывялі ў годны стан знешні выглад установы работнікі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Мураўскі сельскі Дом культуры прыняў удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля памятнага знаку загінуўшым аднавяскоўцам.

Шмат работ па выдаленні кустоўя, хмызняку і смецця выканаў на прылеглай тэрыторыі калектыў Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий