7 мая Пружанскім раёне адбыўся гісторыка-патрыятычны аўтапрабег “Памяць у сэрцах пакаленняў”, прысвечаы 80-годдзю Вялікай Перамогі.
У мерапрыемстве разам з прадстаўнікамі органаў улады, розных працоўных і вучнёўскіх калектываў, грамадскіх арганізацый прынялі удзел члены Пружанскага раённага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Каб аддаць даніну павагі героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны і адзначыць гэту важную дату, калона аўтамабіляў, упрыгожаных сцягамі і сімволікай Перамогі, праехала па маршруце г.Пружаны – аг.Шані – в.Гарадзечна – аг.Шчарчова – в.Брады – г.п.Шарашова – в.Купічы – аг.Стараволя. Удзельнікі аўтапрабегу правялі міні-мітынгі на пахаваннях і помніках вайны, усклалі кветкі да мемарыяльных месцаў.