Падзеі Вялікай Айчыннай вайны даўно адыйші ў мінулае. Але да сённяшняга дня яны застаюцца незагойнай ранай для многіх людзей. Асаблівая нагода ўспомніць аб іх, нагадаць аб уроках мінулага – гэта свята 9 Мая. Шматлікія мерапрыемствы, сустрэчы, акцыі прымеркавалі ўстановы культуры да вялікага свята Перамогі.
Так, напярэдадні 9 Мая ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Памяць павінна жыць вечна”. На ёй дзеці даведаліся, якія выпрабаванні падчас вайны выпалі на долю жыхароў Ліноўскага сельсавета. Прысутныя пазнаёміліся з успамінамі мясцовага жыхара Канстанціна Чапялевіча і ветэранаў Валікай Айчыннай вайны. Рабяты таксама даведаліся аб помніку загінуўшым землякам у вёсцы Аранчыцы і пахаваннях ваеннага часу. Да мерапрыемства таксама была аформлена кніжная выстава “И память о войне нам книга оживит”.
Ашчэ адным значным мерапрыемствам Ліноўскай бібліятэкі стаў вечар-адкрыццё “Неизвестные подвиги православных священников во время Великой Отечественной войны”. На ім прысутныя даведаліся аб ўдзеле святароў у баях з нямецкімі захопнікамі, барацьбе ў тыле, сапраўдным служэнні хрысціянскім ідэалам. Да ўсіх, хто прыйшоў на вечарыну, звярнуўся настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандр Мялешка. Песні ваенных часоў выканаў народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры.
А ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася гадзіна гісторыі “Баллада о сожжённой деревне”. Яны была прысвечана трагічным старонкам гісторыі – перыяду фашысцкай акупацыі. Асаблівая ўвага была звернута на жахлівы лёс беларускіх вёсак, якія былі знішчаны ворагамі, у прыватнасці Хатыні – сімвалу гора і пакут Беларусі.
Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў для вучняў 9-х класаў мясцовай сярэдняй школы вечарыну памяці ахвяр фашысцкіх канцлагераў “Лічбы на сэрцы”.
Сустрэча “Яшчэ не забылася вайна” для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў Шаняўской школы прайшла ў мясцовым сельскім клубе.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу запрасіў моладзь на прагляд кінастужкі “Мы из будущего”, пасля чаго абдылося яе абмеркаванне. З 4 па 18 мая ва ўстанове таксама дзейнічае выстава дзіцячых малюнкаў “Была вайна… Была Перамога…”.