Такую назву мела літаратурна-музычная вечарына, якая была прадстаўлена ў канцэртнай зале Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, было падрыхтавана установай адукацыі ў сферы культуры разам з горпасялковай бібліятэкай.
На вечарыну завіталі бацькі вучняў школы, чытачы бібліятэкі, жыхары пасёлка, моладзь і школьнікі.
Пранікнёныя словы вядучых і ўдзельнікаў вечарыны не аставілі раўнадушнымі ніводнага чалавека ў зале. Асаблівыя эмоцыі выклікалі музычныя і вакальныя нумары, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія выканалі хлопчыкі і дзяўчынкі – вучні школы мастацтваў.
Таксама прысутныя на мерапрыемстве пазнаёміліся з выставай творчых работ рабят, якія вучацца на мастацкім аддзяленні, і кніжнай выставай, падрыхтаванай бібліятэкай.