Палітра лета

Выдатным часам для сустрэч і адпачынку з’яўляецца лета. Мінулы тыдзень гэта пацвердзіў у чарговы раз.

Так, Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры запрасіў на забаўляльную праграму «Раз, два, тры, чатыры, пяць – дзецям няма часу сумаваць». Рабяты здолелі праявіць сябе у рухавых, музычных і гумарыстычных конкурсах.

Пазнавальна-забаўляльная праграма «ПростаКанікулава» прайшла ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы. Дзеці ў гульнявой форме нагадалі правілы дарожнага руху і паводзін на вадзе, бяспекі дома. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з выставай «Лета з кнігай». Завяршылася сустрэча конкурсам малюнкаў на асфальце.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў падлеткаў на гадзіну здароўя «Кніга і газета замест цыгарэты». Да таго ж у клубнай установе прайшла віктарына «Пушкінскае прывітанне», у якой прынялі ўдзел выхаванцы прышкольнага лагера.

Забаўляльную праграму для выпускнікоў пачтаковай школы зладзіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Работнікі клубнай установы таксама правялі свята вёскі Купічы, падчас якога было шмат віншаванняў, шчырых слоў і выдатных канцэртных нумароў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий