З 6 па 10 красавіка 2022 г. музей-сядзібу «Пружанскі палацык» працягвалі актыўна наведваць вучні школ г.Пружаны, студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама школьнікі з Мінска, якія пазнаёміліся з экспазіцыямі і выставамі, якія працуюць у музеі, у тым ліку – “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Дзіцячы погляд з вечнасці”.
8 красавіка гасцямі музея сталі прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый горада і раёна, якія не толькі пазнаёміліся з дзейнасцю музея, але і абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці. Перад прысутнымі выступілі пракурор раёна А.М.Вярбіцкі і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Т.Ю.Гаманчук.
9 красавіка Пружанскі палацык наведалі ўдзельнікі X-га рэспубліканскага турніра па хакею з шайбай, прымеркаванага да 105-годдзя з дня ўтварэння беларускай міліцыі.