Палац культуры запрасіў на майстар-класы

На працягу першай нядзелі лістапада, калі ў школьнікаў былі канікулы, Пружанскі гарадскі Палац культуры прапанаваў дзецям і падлеткам цікава і карысна правесці свой вольны час, наведаўшы студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія працуюць ва ўстанове.

Для рабят была праведзена цэлая серыя майстар-класаў, падчас якіх можна было не толькі паназіраць за работай майстроў, але і паспрабаваць свае сілы ў стварэнні прыгожых рэчаў. Дзеці мелі магчымасць навучыцца роспісу па шклу, саломапляценню, ткацтву, лепцы з гліны.

Наведвальнікі Палаца культуры таксама маглі пазнаёміцца з выставай “Жывыя рамёствы”, на якой прадстаўлены лепшыя творчыя работы ўдзельнікаў мастацкіх студый, і наведаць ганчарную майстэрню.

Добавить комментарий