Заўсёды ў цэнтры падзей

Установы культуры заўсёды трымаюць руку “на пульсе часу”. Яны праводзяць мерапрыемствы, якія нясуць актуальную і важную інфармацыю, адгукаюцца на значныя падзеі.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеЗаўсёды ў цэнтры падзей

Праекты зон аховы для кожнай каштоўнасці

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры вызначаны мерапрыемствы па захаванні аб’ектаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адно з патрабаванняў – распрацоўка праекта зон аховы. Гэтым дакументам вызначаецца ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеПраекты зон аховы для кожнай каштоўнасці

Дом, дзе жывуць кнігі

Заўсёды прыемна завітаць у бібліятэку – дом, дзе жывуць кнігі. Знаёмства з “кніжкіным домам” нядаўна ажыццявілі выхаванцы Навасёлкаўскага дзіцячага сада, якія наведалі мясцовую сельскую бібліятэку. Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся як трэба абыходзіцца з кнігамі, як працуе бібліятэка. Таксама дзеці адказалі на пытанні казачнай віктарыны і паглядзелі мультыплікацыйны фільм.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеДом, дзе жывуць кнігі

Рэтраспектыва станаўлення

Такую назву мае выстава, якая 2 лютага 2024 года адкрылася ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Гэта персанальны праект маладой мастачкі Лаліты Шыш, ураджэнкі г.п.Шарашова.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеРэтраспектыва станаўлення

Майстар-клас для школьнікаў

Нядаўна Народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Мікалаеўна Кулецкая наведала сярэднюю школу №1 г.Пружаны. Яна пазнаёміла другакласнікаў з прыгожым традыцыйным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – роспісам на шкле.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеМайстар-клас для школьнікаў

Даведацца пра ўсё на свеце

У мінулую суботу ў танцавальнай зале Пружанскага гарадскога палаца культуры ўдзельнікі ўзорнай кантакт-студыі «Teens-фармат» правялі для вучняў сярэдніх школ № 1 і № 5 пазнавальную праграму «Навука – права чалавека», прымеркаваную да Дня беларускай навукі. Каманды адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы, праводзілі час весела і з карысцю.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеДаведацца пра ўсё на свеце

«Спадарожнік» пакажа ў лютым

Пружанскі кінатэатр «Спадарожнік» прапануе аматарам кіно наведаць установу культуры і паглядзець цікавыя мастацкія кінстужкі, якія будуць прадстаўлены шырокай аўдыторыі на працягу лютага 2024 года ў вялікай зале.

Кошт білета – ад 5 рублёў 40 капеек да 6 рублёў 50 капеек.

Даведкі па тэлефоне: 35908.

Кінатэатр «Спадарожнік» чакае гледачоў!

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтение«Спадарожнік» пакажа ў лютым

Юбілей – крок да новых праектаў

У 2024 годзе грамадскае аб’яднанне «Беларускае геаграфічнае таварыства» святкуе 70-гадовы юбілей з часу стварэння. Пружанскі раен падтрымлівае з гэтай аўтарытэтнай арганізацыяй парнерскія адносіны. Вынікам гэтага супрацоўніцтва ўжо стаў шэраг знакавых праектаў, якія садзейнічаюць развіццю турыстычнага патэнцыялу нашай малой радзімы і папулярызацыі яе гісторыка-культурнай спадчыны.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеЮбілей – крок да новых праектаў

Ганарымся нашымі землякамі!

Пад такім дэвізам прайшло адукацыйна-выхаваўчае мерапрыемства ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе. На яго была запрошана Народны майстар Беларусі Марыя Мікалаеўна Кулецкая.

Падзяліцца навіной:
Продолжить чтениеГанарымся нашымі землякамі!