Быць гаспадаром на зямлі
24 мая 2024 года ў Мураўскім сельскім Доме культуры адбылося ўрачыстастае мерапрыемства “Быць гаспадаром на зямлі”, прысвечанае дырэктару ААТ “Мурава” Пятру Мікалаевічу Білецкаму, які на працягу амаль 37 год узначальваў гаспадарку. Кіраўнік вядомага сельскагаспадарчага прадпрыемства, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, адзначаны ордэнамі Пашаны і Айчыны III ступені і іншымі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, астаўляе сваю пасаду і становіцца пенсіянерам.