Сустрэчы ў пушчанскіх вёсках

23 чэрвеня прайшло свята ў пушчанскіх вёсках Белы Лясок і Ківачына. У арганізацыі гэтага выдатнага мерапрыемства, якое падаравала незвычайныя эмоцыі яго ўдзельнікам і гасцям, прынялі ўдзел Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу, Шарашоўскі сельвыканкам, пярвічная арганізацыя сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, самадзейныя артысты-землякі, вяскоўцы.