Наш вольны час
Падчас вясенніх канікул Ліноўскі сельскі Дом культуры запрасіў рабят на танцавальную праграму «Зумба кідс». Дзеці здзейснілі своеасаблівае падарожжа ў краіны Лацінскай Амерыкі і Афрыкі, навучыліся танцаваць рэгетон і афрабіт, пагулялі і павесяліліся.