Клопат аб парадку на зямлі
Работнікі сферы культуры ўдзяляюць шмат увагі падтрыманню парадку на зямлі.
Работнікі сферы культуры ўдзяляюць шмат увагі падтрыманню парадку на зямлі.
Філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры далучыліся да рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў у рамках акцыі «Карысныя канікулы».
22 сакавіка ў Беларусі праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр хатынскай трагедыі. У гэты дзень успомнілі мірных жыхароў, якія былі забіты фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас вясенніх канікул праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма запрасіла сваіх юных чытачоў на цікавыя сустрэчы.
20 – 21 сакавіка на базе Пружанскага раёна прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум «Захаванне гістарычнай памяці і культурнай спадчыны праз пераемнасць пакаленняў». Ён стаў пачаткам серыі мерапрыемстваў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, скіраваных на знаёмства і абмен вопытам спецыялістаў у сферы культуры.
На мінулым тыдні 20-годдзе з дня стварэння святкаваў узорны баянны аркестр «Імпрэс». З гэтай народы ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся канцэрт-вечарына «Музычная скарбонка».
21 сакавіка ў вялікай зале Палаца культуры г.Пружаны адбылася ўрачыстая праграма, прысвечаная Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пад такой назвай у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» 22 сакавіка адкрылася выстава выцінанак Народнага майстра Беларусі Наталлі Кулецкай.
Выцінанка – від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які прадстаўляе сабой стварэнне выразаных ажурных карункаў на паперы. Гэта традыцыйнае мастацтва ў Беларусі было асабліва папулярным у XIX – першай палове XX стст. Выцінанкамі ўпрыгожваліся вокны, сцены, паліцы, столь і покуць, аздабляліся абразы.
На мінулым тыдні шэраг ветэранаў сферы культуры адзначылі асабістыя юбілейныя даты. Работнікі Пружанскага раённага цэнтра культуры не засталіся ўбаку ад гэтых падзей і павіншавалі сваіх сталых калег.
Нядаўна на струнна-смычковым аддзяленні дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшла святочная вечарына «Пасвячэнне ў юныя музыканты».
У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» да дзяржаўнага свята быў прымеркаваны інтэлектуальны квіз «Што я ведаю аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». На яго былі запрошаны вучні аграрна-тэхнічнага каледжа.