Падзеі нашага жыцця

Бібліятэчныя і клубныя ўстановы працягваюць працу з децьмі і падлеткамі.

На мінулым тыдні Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа этнаграфічную гульню «Побыт і культура беларусаў».

Мокраўская сельская бібліятэка запрасіла вучняў 8 – 9 класаў мясцовай сярэдняй школы на інфармацыйны калейдаскоп «Гучнае жыццё – ціхая смерць».

Вечарына карысных парад для падлеткаў «Паліць – здароўю шкодзіць» прайшла ў Слабудскім сельскім Доме культуры.

У Мураўскім сельскім Доме культуры сумесна з Пружанскай раённай кінавідэасеткай і мясцовай сярэдняй школай быў зладжаны кіналекторый «Мемарыяльныя комплексы Беларусі». А удзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Умелыя ручкі», які працуе ў клубнай установе, змайстравалі падзелкі з паперы ў тэхніцы арыгамі.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка аказаў дапамогу Варанілавіцкай сярэдняй школе ў правядзенні апошняга званка для дзевяцікласнікаў пад назвай «Школьныя гады цудоўныя».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий