Розным падзеям і датам былі прысвечаны бібліятэчныя справы.
Дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі – прысвяціла вусны часопіс «Саюз народаў будзе вечным» Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма. У ім прынялі ўдзел вучні аграрна-тэхнічнага каледжа. Таксама для каледжа прайшла краязнаўчая гадзіна «Музыка прасторы Пружаншчыны», падчас якой юнакі пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі – гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
У чытальнай зале дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма працуе выстава-панарама «Нам жыць і памятаць», раздзелы якой прысвечаны ўдзельнікам вайны, мастацкай літаратуры аб 1941 – 1945 гг., тэматычным мастацкім творам, генацыду, гераізму воінаў-пераможцаў і ўшанаванню памяці. Прэзентацыя выставы прайшла з удзелам вучняў 8-х класаў сярэдняй школы № 4.
Новазасімавіцкая сельская бібліятэка прапанавала першакласнікам Параслянскай сярэдняй школы наведаць бібліятэчны ўрок «Старыя добрыя казкі Андэрсена», прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка.