28 студзеня ў гарадскім Палацы культуры адбылося пасяджэнне, на якім былі разгледжаны вынікі работы за 2021 год аддзела культуры Пружанскага райвыканкама і ўстаноў, падначаленых яму.
Былі заслуханы даклады аб рэалізацыі ў Пружанскім раёне Дзяржаўных праграм “Культура Беларусі” і “Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны”, Праграмы развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Таксама была прааналізавана работа клубных устаноў, бібліятэк, музеяў, кіно, дзіцячых школ мастацтваў, гарадскога Палаца культуры. Як было адзначана, па ўсіх накірунках дзейнасці былі дасягнуты добрыя вынікі, выканананы ўсе планавыя паказчыкі, але захавалася шэраг пытанняў, якія будзе неабходна вырашаць у бягучым годзе.
Падчас мерапрыемства граматамі аддзела культуры былі адзначаны найлепшыя работнікі, а таксама кіраўнікі шэрагу рэлігійных абшчын, якія актыўна супрацоўнічаюць з установамі культуры.