Падведзены вынікі конкурсу “У аб’ектыве – здароўе”

Падведзены вынікі раённага фотаконкурсу “У аб’ектыве – здароўе”, які праходзіў у рамках праекта “Хай заўсёды будзе заўтра”. У ім прынялі ўдзел падлеткі 12 – 17 гадоў, які жывуць у сельскай мясцовасці. На конкурс было прадстаўлена 38 арыгінальных работ з 10 клубных устаноў. Вызначыць пераможцаў было няпроста, таму што фотаздымак – гэта твор, які не толькі візуальна адлюстроўвае рэчаіснасць, але і нясе адбітак унутранага свету мастака.

Тым не менш, журы размеркавала месцы наступным чынам:

1 месца – Мяшэчка Ганна (Шчарчоўскі сельскі Дом культуры), Жэлянгоўская Вольга (Мураўскі сельскі Дом культуры);

2 месца – Бушко Павел (Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка), Шымановіч Кірыл (Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу), Макарэвіч Лізавета (Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка);

3 месца – Янушкевіч Карына (Мокраўскі сельскі Дом культуры), Жукоўскі Яўген (Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры), Шчурскі Аляксей (Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу), Бульц Наталія (Шаняўскі сельскі клуб).

Віншуем усіх удзельнікаў фотаконкурсу! Жадаем натхнення і новых творчых перамог! Будзьце здаровы!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий