Падведзены вынікі конкурсу «Лета з добрай кнігай»

На працягу многіх гадоў Пружанская раённая бібліятэка імя Алены Лось у летні перыяд праводзіць чытальніцкі конкурс «Лета з добрай кігай». Традыцыйна яго вынікі падводзяцца ў жніўні – напярэдадні новага навучальнага года.

Гэтым летам рабяты, якія прынялі ўдзел у конкурсе, наведвалі разнастайныя мерапрыемствы ў бібліятэцы, чыталі і выконвалі заданні па кнігах Вольгі Нікольскай. Асаблівую цікавасць у юных аматараў кнігі выклікалі стварэнне маляўнічай «Карты кніжнага лета» і відэароліка «4 хвіліны ПраЧытанне».

Пераможцамі чытальніцкага конкурсу ў 2022 годзе сталі пружанскія вучні – Калерыя Буланькова (3 «Б» клас, сярэдняя школа № 1), Дар’я Варакіна (3 «А» клас, гімназія) і Маргарыта Шастак (3 «Б» клас, сярэдняя школа № 1).

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга г.Пружаны Ігара Мрыхіна.

Завяршыўся летні чытальніцкі конкурс «Лета з добрай кігай», але добрыя кнігі і цікавыя сустрэчы чакаюць вас у Пружанскай раённай бібліятэцы імя Алены Лось!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий