Падарунак – святочны настрой

Святочны падарунак да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня жанчын падрыхтавалі дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” і філіял “Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Пружанская централізаваная бібліятэчная сістэма”.

Бацькі вучняў і жыхары пасёлка былі запрошаны на канцэртна-гульнявую праграму “23+8”.

Падчас традыцыйнага мерапрыемства прайшлі конкурсы для дарослых і дзяцей, хлопчыкаў і дзяўчынак, было агучана шмат пазнавальнай інфармацыі. У праграме прагучалі інструментальныя і вакальныя нумары ў выкананні вучняў школы. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з выставай творчых работ вучняў мастацкага аддзялення ўстановы.

На святочнай праграме “23+8” было шмат выдатнай музыкі, усмешак, гумару і, канечне, кветак.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий