Палац культуры правёў больш за дзесятак ранішнікаў для дзяцей працаўнікоў розных прадпрыемстваў горада і раёна, дабрачынныя праграмы.
Клубная ўстанова падрыхтавала цікавае інтэрактыўнае прадстаўленне “Ахалай-Махалай у Чароўным княстве”, створанае па матывах вядомых дзіцячых казак. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з літаратурнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай, ролю якіх выканалі работнікі Палаца культуры, паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах і сцэнках, паспаборнічалі ў спрыце і кемлівасці, прадэманстравалі прыгожыя касцюмы і, канечне, павадзілі карагоды вакол прыгажуні-елкі і паспявалі навагоднія песні.
Завяршылася мерапрыемства доўгачаканымі падарункамі, якія рабяты атрымалі з рук Дзеда Мароза.
Падзяліцца навіной: