Бібліятэкі працягваюць знаёміць сваіх чытачоў з багатым светам ведаў, у тым ліку з гісторыяй роднай зямлі.
Напрыклад, Новазасімавіцкая сельская бібліятэка правяла літаратурны фанфікшэн “Пружанская зямля – зямля легендаў”. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні Параслянскай сярэдняй школы. Рабяты разам са сваім настаўнікам паўдзельнічалі ў інсцэніроўцы легенды аб рацэ Баба, якая цячэ праз горад Пружаны, а таксама пазнаёміліся з іншымі цікавымі паданнямі роднага краю.
А ў Белавусаўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая эрудыт-гульня “Пружаншчына ад А да Я”. Дзеці крочылі па літарах алфавіту і адказвалі на пытанні па розных раздзелах – гісторыя, прырода, літаратура, міфалогія, мастацтва. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі прадэманстравалі свае веды аб нашым раёне, але і даведаліся шмат новага і карыснага.