Падарожжа па касмічных шляхах

12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі (таксама Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас) у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма адкрылася новая фотадакументальная выстава “Шлях у космас”. Яна расказвае аб першым касманаўце Юрыі Гагарыне і асваенні касмічнай прасторы. Экспазіцыя створана пры падтрымцы Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце.

На адкрыцці выставы прысутнічалі вучні Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, экскурсію для якіх правяла дырэктар установы Таццяна Гуторкіна.

Да выставы таксама была прымеркавана інфармацыйная гадзіна «Зоркавы шлях Пятра Клімука», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння першага беларускага касманаўта.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий