Вучні і педагогі Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі і правялі канцэрт “Падарожжа ў чароўны свет музыкі” для вучняў пачатковых класаў Ліноўскай сярэдняй школы.
Гледачы з вялікай зацікаўленасцю і пазітыўнымі эмоцыямі слухалі разнастайныя музычныя творы, якія выконвалі юныя піяністы, баяністы, акардэаністы, дамрысты, флейтысты і трубачы, а таксама спевакі.
Малодшыя школьнікі былі прыемна ўражаны наведваннем дзіцячай школы мастацтваў. Многія з іх выказалі жаданне вучыцца ў Ліноўскай дзіцячай школе мастацтваў у наступным навучальным годзе.