Сёння ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» правялі для выхаванцаў прышкольнага лагера сярэдняй школы № 1 вусны часопіс “Песняры зямлi беларускай”, прысвечаны творчасці Народных паэтаў Янкi Купалы і Якуба Коласа і Году гістарычнай памяці. Дарэчы, хутка будзе адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння абодвух вялікіх людзей.
Рабяты даведаліся аб дзяцінстве класікаў беларускай літаратуры, іх творчым шляху.
Падчас сустрэчы ў гарадскім Палацы культуры хлопчыкі і дзяўчынкі таксама адгадвалі крыжаванкі і рэбусы, гулялі, чыталі вершы Я.Купалы і Я.Коласа.