12 студзеня Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў запрасіла вучняў 2 – 4 класаў сярэдняй школы на святочнае прадстаўленне “Неяк пад Новы год”.
Падчас тэатралізаванай касцюміраванай навагодняй пастаноўкі рабят чакалі не толькі выдатныя музычныя і вакальныя нумары, але і разнастаўныя конкурсы і гульні. А таксама яшчэ адна сустрэча з Дзедам Марозам, віншаванні і салодкія прызы.