Пад мірным небам Беларусі

Мерапрыемствы, падрыхтаваныя клубнымі ўстановамі да Дня Перамогі, адгукнуліся шчырымі пачуццямі ва ўсіх, хто іх наведаў.

Мураўскі сельскі Дом культуры правёў мітынг каля помніка загінуўшым землякам, а потым прадставіў шматлікім гледачам канцэрт-віншаванне.

Каля брацкай магілы ў аг.Сухополь работнікі клубнай установы правялі мітынг «Сувязь пакаленняў». Таксама Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў святочны канцэрт «Гэты Дзень Перамогі».

У Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбыўся ранішнік «Дзякуй вам за цішыню». Работнікі клубнай установы прынялі ўдзел у правядзенні мітынгу каля помніка загінуўшым землякам у аграгарадку, ускладанні кветак да памятных знакаў на тэрыторыі сельсавета.

Мітынг каля брацкай магілы ў аг.Шчарчова правёў мясцовы сельскі клуб-бібліятэка разам з сярэдняй школай.

Вялікі канцэрт, прысвечаны святу Перамогі, адбыўся на сцэне Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры. У ім прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці і салісты клубнай установы, а таксама вучні і педагогі Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Напярэдадні 9 мая работнікі сельскага Дома культуры разам з прадстаўнікамі сельвыканкама наведалі на даму ветэрана А.М.Ягораву.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий