У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне бібліятэчныя ўстановы звяртаюць асаблівую ўвагу адлюстраванню гэтай тэмы ў сваёй дзейнасці.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма нядаўна правяла для сталай аўдыторыі праваслаўную вечарыну, а для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа праваслаўную гадзіну «За паству і Айчыну». Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю святароў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам – падтрымлівалі параненых і гаротных, дапамагалі воінам, з’яўляліся прыкладам духоўнай моцы ў гады выпрабаванняў. У мерапрыемстваў прыняў удзел святар храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Дзіянісій Папоў.
Дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі правёў для вучняў 7 «Б» класа гімназіі літаратурна-музычную кампазіцыю «Ваеннай песні нязгаснае святло». На мерапрыемстве рабяты пазнаёміліся з вядомымі франтавымі песнямі. Таксама ў аддзеле пачала працу выстава работ удзельнікаў VII раённага мастацкага конкурсу імя А.Лось «Жыць у мірнай краіне».
Калядзіцкая сельская бібліятэка прапанавала выхаванцам дзіцячага сада экалагічную гульню «Вясеннія выхадкі прыроды». Дзеці замацавалі свае веды аб пералётных птушках, даведаліся шмат новых цікавых фактаў.
Для школьнікаў групы падоўжанага дня Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала літаратурную гульню «Казачнік з вялікім сэрцам», прымеркаваную да юбілею беларускага пісьменніка У.Ліпскага.