Пацвердзілі званні

У пачатку красавіка шэраг вядомых творчых калектываў Пружаншчыны, якія маюць найменні «народны, узорны аматарскі калектыў», пацвяржалі свае званні. Узровень іх выканальніцкага майстэрства і спараваздачу аб выніках дзейнасці ацэньвала рэспубліканская атэстацыйная камісія, у складзе якой былі вядучыя спецыялісты ў розных галінах мастацкай творчасці.

Вялікую і разнастайную канцэртную праграму прадставіў народны фальклорны гурт «Бабіна лета», які дзейнічае ў філіяле «Ліноўскі сельскі Дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» (кіраўнік – Кацярына Ідрысава).

Яркімі выступленнямі парадавалі ўзорны баянны аркестр «Імпрэс» (кіраўнік Валянціна Захаркіў) і народны струны ансамбль «ARCHI» (кіраўнік Вольга Гаўра) дзяржаўнай установы адукацыі «Дзяцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»

Атэстацыйная камісія  дала высокую адзнаку творчым справаздачам аматарскіх калектываў і вырашыла пацвердзіць іх найменні.

Віншуем! Жадаем новых творчых знаходак і перамог!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий