Пачатак зімы ва ўстановах культуры

У першыя дні зімы ва ўстановах культуры прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам і Міжнароднага дня інвалідаў.

Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры арганізаваў дыспут “ВИЧ – капкан неосторожности” і конкурс плаката “СПИД – 100%  ЗЛО!”.

У Кляпацкім сельскім Доме культуры адбылася размова “Не жалейте сердца” (да Міжнароднага дня інвалідаў).

Шэраг клубных устаноў арганізавалі віншаванне інвалідаў на даму. Так, работнікі Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі не аставілі без увагі сваіх аднавяскоўцаў. У прыватнасці, яны наведалі А.Грынчанка – моцную духам і таленавітую жанчыну-рукадзельніцу. Гульнявыя праграмы “Дорогою добра” для дзяцей-інвалідаў і міні-канцэрты “Поклонись хорошим людям” правёў Слабудскі сельскі Дом культуры. Калектыў Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу наведаў з віншаваннямі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў гарадскім пасёлку. Мокраўскі сельскі Дом культуры завітаў да 90-гадовага юбіляра М.Зінкевіча і імянінніц Л.Кульгаўчук і А.Кульгаўчук.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры сумесна з нядзельнай школай прыхода храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” правёў дзіцячы час “Вежливое слово”, на якім была прадстаўленя лялечная казка “Как аукнется, так и откликнется”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці-інваліды. У гэты ж дзень Доме культуры прайшла музычна-гульнявая праграма “На пороге Новый год!”.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу не адыходзіць ад традыцыйных сустрэч са шматдзетнымі сем’ямі. На гэты раз мерапрыемства наведала сям’я Александроўскіх.

Добавить комментарий