Пачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі

25 сакавіка ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось на пасяджэнні сямейнага клуба «ЧаСиКи» быў дадзены старт Тыдню дзіцячай кнігі.

Цыкл мерапрыемстваў Тыдня пачаўся знаёмствам з творчасцю вядомага дзіцячага паэта, пісьменніка, драматурга і байкапісца Сяргея Міхалкова, 110 год з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з найбольш цікавымі фактамі з жыццёвай і творчай біяграфіі літаратара, а потым дзеці на імправізаваным цягнічку адправіліся ў чароўнае падарожжа ў свет вешаў і казак Міхалкова. На прыпынках хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы, разгадвалі загадкі, глядзелі лялечную пастаноўку «Заяц-сімулянт», гулялі і падбіралі рыфмы да слоў. Рабяты інсцэніравалі верш «Камар-камарэц», шукалі «Салодкі скарб» і ўдзельнічалі ў жартоўнай гульні-эстафеце. Таксама дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай «Не найдешь нигде такого, только в книгах С.Михалкова», якая ўжо некаторы час працуе ў бібліятэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий