Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуб) Пружанскага раённага цэнтра культуры пачаў сезон вясковых свят.
25 мая артысты аўтаклуба разам з салістамі і творчымі калектывамі Белавусаўшчынскага і Хараўскога сельскіх клубаў-бібліятэк правялі свята вёсак Шэйпічы і Мазалі Зеляневіцкага сельсавета.
Падчас урачыстаў часткі мерапрыемства былі ўшанаваны сталыя жыхары і добрыя працаўнікі, якім старшыня сельсавета ўручыў падарункі.
Выдатны настрой вяскоўцам стварыла канцэртная праграма, у якой прагучалі добрыя музычныя нумары – вядомыя і прыгожыя песні.
Мерапрыемства адбылося ў цёплай і ўтульнай атмасферы, падаравала незабыўныя ўражанні артыстам і гледачам.