Нядаўна на сцэне Палаца культуры адбыўся раённы адборачны прагляд абласнога песеннага форуму «З любоўю да песні».
На ім свае творчыя праграмы прадставілі калектывы дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны – узорны хор «Вітанак» і народны камерны хор (кіраўнік і дырыжор Ірына Буланькова), народны ансамбль народных інструментаў «Пружанскі палацык» (кіраўнік Галіна Швед) з салісткай Алінай Бармутай.
Таксама у адборачным мерапрыемстве прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці Пружанскага раённага цэнтра культуры – вакальны ансамбль «Амафор» пад кіраўніцтвам Наталлі Данцовай (філіял «Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры») і вакальны ансамбль «Аколіца» на чале з Аляксандрам Барысевічам (філіял «Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу»).
Абласная адборачная камісія адзначыла высокі выканальніцкі ўзровень творчых калектываў раёна.