Па сцежках афганскай вайны  

Штогод 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэтым годзе споўнілася 35 год з часу вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма да памятнай даты падрыхтавала ўрок мужнасці “Час абраў нас”, на якім пазнаёміла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа з хронікай вайны ў Афганістане 1979 – 1989 гг. Таксама рабяты пачулі аповед аб подзвігах землякоў, якія загінулі.

У Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася тэматычная вечарына “Па сцежках афганскай вайны». Школьнікі даведаліся аб ваенным канфлікце, земляках, які ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. На вечарыне прагучала шмат вершаў і песень аб падзеях больш чым 35-гадовай даўніны.

Урок мужнасці “Афганістан – наша памяць і боль” прайшоў у Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Выставу, прымеркаваную да знакавай даты, падрыхтаваў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.

Удзельнікі вакальнага гурту “Забава” Пружанскага аўтаклуба  засяродзілі ўвагу на індывідуальных віншаваннях ветэранаў вайны ў Афганістане. Яны наведалі воінаў-інтэрнацыяналістаў у вёсках Парасляны, Арабнікі і пасёлку Сонечны.

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось для  гімназістаў 8 класа прайшоў урок мужнасці «Рэха афганскай вайны

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий