Людміла Яўціхіеўна Паўлючык нарадзілася і жыла ва Украіне. У сталым узросце яна пераехала ў аг.Кабылаўка Пружанскага раёна.
Працавала на розных работах, але знайшла сябе ў сферы культуры.
Сёння Людміла Паўлючык з’яўляецца кіраўніком гуртка “Майстрыха” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і вучыць дзяцей і падлеткаў вышыўцы.
Яна спрабуе сябе ў розных накірунках творчасці. Выдатная гаспадыня, якая валодае сакрэтамі нацыянальнай украінскай кухні, а цяпер ужо і беларускай, добрая спявачка, удзельніца мастацкай самадзейнасці, у тым ліку народнага аматарскага аб’яднання “Смаляначка”.
Людміла Паўлючык пастаянная ўдзельніца выстаў народнай творчаці рознага ўзроўню, мае шмат грамат і дыпломаў.