Актыўнымі заканчэнне мая і пачатак чэрвеня выдаліся ў бібліятэках.
Так, для вучняў 2 “Б” класа сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка ў гульнявой форме правяла прэс-падарожжа “Часопісы і газеты: пытанні і адказы”.
Гарадскую бібліятэку таксама наведалі выхаванцы прышкольнага лагера з сярэдняй школы № 4. Для іх была праведзена экскурсія па бібліятэцы, а потым адбылося дзіцячае свята “З Інтэрнэта – у лета!”. Рабяты ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах, віктарынах. Для іх выступілі ўзорная эстрадная студыя “Меладзін” і узорны ансамбль народнага танца “Круцёлачкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для рабят з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 прайшла пазнавальна-забаўляльная гульня “Дзівосны дар – ваша імя”.
Вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла на размову “Зберажэм блакітны скарб” аб мерапрыемствах па захаваннні чысціні Сусветнага акіяна.
Дзеці з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 1 завіталі ў Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А.Лось, дзе для іх прайшло святаа “Няхай дзяцінства звонкае смяецца”. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі летнія песенькі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, гулялі.
А ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася забаўляльная гадзіна “Наш вясёлы выпускны” для вучняў 4 класа Параслянскай сярэдняй школы.