Новыя ілюстрацыі да любімай кнігі

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось адкрылася выстава работ удзельнікаў Ⅳ раённага конкурсу юных мастакоў імя А.Лось «Ілюстрацыя да любімай кнігі».

На конкурс было прадстаўлена шмат твораў вучняў сярэдніх школ Пружанскага раёна, дзіцячых школ мастацтваў, студый выяўленчага мастацтва. Дарэчы, у гэтым годзе ў конкурсе ўпершыню прынялі ўдзел юныя мастакі з суседняга Бярозаўскага раёна.

Запрашаем наведаць выставуі жадаем прыемнага прагляду!

Вынікі конкурсу хутка будуць падведзены. Сачыце за публікацыямі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий