Новы выставачны праект у раённай бібліятэцы

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма пачала работу выстава «Час Чайкоўскага», прысвечаная 185-годдзю рускага кампазітара Пятра Ілліча Чайкоўскага. Выстава стала чарговым сумесным праектам бібліятэкі і Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў г.Брэсце. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося ў бібліятэцы 10 чэрвеня.

У экспазіцыі прадстаўлены копіі матэрыялаў з фондаў Усерасійскага музейнага аб’яднання музычнай культуры імя М.І.Глінкі і Дзяржаўнага мемарыяльнага музея-запаведніка П.І.Чайкоўскага (г.Клін).

Выстава адлюстроўвае асноўныя этапы жыцця і творчасці кампазітара, дэманструе фотаздымкі яго сучаснікаў, родных і блізкіх, вучняў і настаўнікаў, старонкі рукапісаў дзеяча. Асобны радзел выставы прысвечаны Міжнароднаму музычнаму конкурсу імя І.І.Чайкоўскага.

Першымі наведвальнікамі цікавай выставы сталі вучні Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, экскурсію для якіх правяла дырэктар бібліятэкі Т.Р.Гуторкіна.

Выстава «Час Чайкоўскага» будзе працаваць у бібліятэцы да 20 чэрвеня. Далучыцеся да сусветнай спадчыны!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий