У мінулую нядзелю народны драматычны калектыў “Сейбіты” прадставіў на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры камедыйны спектакль “Курыца” па п’есе М.Каляды.
Рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля выступіў кіраўнік народнага драматычнага калектыву Васіль Курачынскі, а ролі выдатна выканалі Дзіяна Крэтава (Нона, Курыца), Ганна Жук (Ала), Жана Лесіна (Дзіяна), Пётр Юзафовіч (Фёдар) і Алег Мардань (Васіль Кастроў).
Спектакль стаў сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Пружан і выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў – у вялікай зале Палаца культуры амаль не было пустых месцаў. Прысутныя з захапленнем назіралі за разгортваннем падзей і суперажывалі героям. Узнагародай для самадзейных артыстаў сталі працяглыя апладысменты і кветкі ад прыхільнікаў іх творчасці.
Чакаем новых удалых пастановак, пружанскія “Сейбіты”!