Новы повад наведаць бібліятэку

Лета – гэта час, калі можна з карысцю правясці свой вольны час. І, канечне, гэта повад наведаць бібліятэку.

Менавіта такой магчымасцю скарысталіся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ў першыя летнія дні прыйшлі ва ўстановы культуры.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы для юных чытачоў прайшла праграма “Дружба верностью сильна”, падчас якой дзеці паўдзельнічалі ў віктарынах і гульнях, а таксама паглядзелі відэакліпы з мультфільмаў і пазнаёміліся з выставай “Кніжная ўсмешка лета”. Напрыканцы рабяты склалі калаж “Кветка сяброўства”.

Цэлую серыю мерапрыемстваў правяла Ружанская дзіцячая бібліятэка. Спачатку яна запрасіла наведвальнікаў прышкольнага лагера на незвычайны паядынак пад назвай “Агенцтва “Шэрлак”. У спаборніцтве за права атрымаць званне “Юны сышчык” рабятам неабходна было расшыфраваць назвы карцін, якія “выкралі” з галерэі, ператварыцца ў літаратурнага героя, адказаць на пытанні розных конкурсаў.

Таксама для дзяцей адбылася гутарка “Азбука бяспекі”, падчас якой бібліятэкары расказалі аб правілах паводзін дома, на вуліцы і на прыродзе.

Да таго ж прышкольны лагер разам з ружанскімі бібліятэкарамі здзейсніў падарожжа «Разам іграем, разам чытаем». Дзеці апынуліся ў “Краіне Кнігалюбаў”. На сустрэчу завітала Каралева Кніга, якая правяла гульні і конкурсы.

“Падарожжа па краіне Правазнайцы” – пад такой назвай у Шарашоўскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла прававя гульня для наведвальнікаў прышкольнага лагера. Падчас мерапрыемства рабяты пазнаёміліся з Канстытуцыяй, даведаліся аб сваіх правах і абавязках.

У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок маралі “Нам без сяброўства не пражыць”, прысвечаны Міжнароднаму дню сяброў. Дзеці гулялі, спявалі песні, знаёміліся з кніжнай выставай “Лета, кніга, я – сябры” і рабілі здымкі ў летняй фотазоне, якая з’явілася ў бібліятэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий