На зімовых канікулах у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працаваць выстава “Савецкі Новы год”. Яе галоўныя экспанаты – разнастайныя ёлачныя ўпрыгажэнні і навагодняя атрыбутыка савецкага часу. Усе ёлачныя цацкі, паштоўкі, фотаздымкі былі прадастаўлены для экспанавання на выставе мясцовымі жыхарамі.
На галінках жывой ёлкі размясціліся гірлянды-шклярусы, казачныя персанажы, жывёлы і птушкі, касманаўты і ракеты, гадзіннік, стрэлкі якога застылі без пяці хвілін дванаццаць, а таксама мініяцюрныя цацкі для ёлкі-малюткі.
Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў святочную атмасферу і ўспомніць дзяцінства! Выстава будзе працаваць да 8 студзеня 2023 года.
Спяшайцеся ў “палацык”!