Незвычайныя сустрэчы прапануе чытачам Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Так, у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла творчая сустрэча «Вершы і акорды» з аўтарам і выканаўцам Уладзімірам Грышкевічам. Мерапрыемства атрымала станоўчы водгук у гледачоў, якія далучыліся да творчасці земляка.
Да праваслаўнага дня святых апосталаў Пятра і Паўла раённая бібліятэка прымеркавала духоўную вечарыну «Хрысціянскай веры стаўпы». Удзельнікі вечарыны даведаліся аб жыцці хрысціянскіх святых, паслухалі пропаведзь благачыннага цэркваў Пружанскай акругі Міхаіла Носкі.
Бібліятэка імя М.Засіма таксама запрасіла вучняў сярэдняй школы № 5 на інфармацыйна-гульнявое асарці «Карысныя прадукты».
Новазасімавіцкая сельская бібліятэка зладзіла для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра конкурс малюнкаў «Кніжнае лета». Дзеці пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, а потым адлюстравалі сваіх любімых кніжных герояў на паперы.