Першая чвэрць у Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў завяршылася сапраўдным святам. 14 першакласнікаў школы, якія пачалі навучанне на розных спецыяльнасцях, упершыню выступілі перад сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Аднак, гэта быў не класічны канцэрт, таму што гасцям былі прадэманстраваны фрагменты ўрока сальфеджыа – прадмета, такога незразумелага для многіх.
Прыбраныя першакласнікі парамі выйшлі на сцэну ўтульнай залы школы і павіталі гледачоў песняй «Госці». Рабяты чыталі вершы аб «асаблівым» прадмеце, расказвалі гісторыю аб клавішах фартэпіяна, спявалі песню аб нотах, а потым пазнавалі ноты і песенькі, прапанаваныя настаўнікам Ліліяй Мікалаеўнай Філімовіч на «руцэ-нотаносцы», вызначалі музычны «настрой».
Завяршыўся «вясёлы ўрок» песенькай многіх пакаленняў юных музыкантаў «Цягнік», які «рухаўся» па зале, нібыта запрашаючы бацькоў у музычнае падарожжа.
Потым перад прысутнымі па тэме «Сальфеджыа – гэта музычная грамата і не толькі» выступіла настаўнік Л.М.Філімовіч.
Дырэктар установы Марына Леанідаўна Кузьміч расказала бацькам аб спецыфіцы заняткаў вучняў дзіцячых школ мастацтваў.
Далей бацькам быў прадстаўлены канцэрт вучняў розных класаў.