Нельга забыць

У Пружанскім гарадскім Палацы культуры 7 мая адбыўся тэатралізаваны канцэрт «Дні Перамогі», падрыхтаваны Брэсцкай абласной філармоніяй сумесна з абласным краязнаўчым музеем і абласным грамадска-культурным цэнтрам. Ён быў прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Перамогі.

У выкананні камернага аркестра пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Прылепіна прагучалі выдатныя музычныя творы. Яны эмацыянальна ярка ілюстравалі фотадакументальныя матэрыялы, якія расказвалі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Брэстчыне.

Гледачы, якія прысутнічалі ў зале, не толькі далучыліся да музычных шэдэўраў, але і пачулі пранікнёныя ўспаміны непасрэдных удзельнікаў падзей, убачылі ўнікальныя дакументы, фотаздымкі, кадры кінахронікі і мастацкіх стужак аб вайне.

У гэты ж дзень камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі выступіў з канцэртам у Кляпацкім сельскім Доме культуры. Музычная праграма стала сапраўдным падарункам для шматлікіх гледачоў, якія наведалі цудоўнае мерапрыемства ў клубнай установе напярэдадні 9 Мая.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий