Нельга забыць

22 сакавіка на Пружаншчыне прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне хатынскай трагедыі.

Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, працоўных калектываў, ваеннаслужачыя, школьнікі наведалі знакавыя мясціны раёна, прынялі ўдзел у адзіных класных гадзінах ва ўстановах адукацыі.

Акрамя помніка спаленым вёскам ў г.Пружаны мітынгі прайшлі каля брацкіх магіл ахвяр фашызму ў в.Байкі (Ружанскі сельсавет) і в.Казлы (Мокраўскі сельсавет), брацкай магілы савецкім воінам у в.Парасляны (Новазасімавіцкі сельсавет). Работнікі аддзела расказалі аб працы па ўстанаўленнні месцаў спаленых вёсак у нашым раёне падчас класнай гадзіны ў гімназіі г.Пружаны.

Выкарыстаны фота з груп Ружанскага, Мокраўскага, Новазасімавіцкага сельвыканкамаў у сацыяльнай сетцы “Одноклассники”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий