Дзіцячыя школы мастацтваў звяртаюць увагу не толькі на музычна-эстэтычнае навучанне, але і выхаваўчую работу, здароўе і бяспеку сваіх вучняў.
Установы дадатковай адукацыі правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках Тыдня нулявога траўматызму.
Напрыклад, у Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў для вучняў 1 – 2 класаў прайшоў занятак “Асцярожна! Дзеці на дарозе!”. Настаўнік Таццяна Журомская пазнаёміла дзяцей з правіламі дарожнага руху, расказала, як пешаходы павінны паводзіць сябе на праезжай частцы. Падчас занятку дзеці замацавалі атрыманыя веды: яны мадэліравалі ўласныя дзеянні на дарозе ў розных сітуацыях, рух з дому ў школу і назад.
А ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў гутарку з вучнямі і настаўнікамі правяла бібліятэкар гарпасялковай бібліятэкі Вольга Крэйдзіч. Прысутныя абмеркавалі небяспечныя сітуацыі ў побыце, супрацьпажарную бяспеку і дзеянні па захаванні здароўя. Гутарка завяршылася віктарынай, падчас якой прысутныя паказалі свае веды па тэме.
Не забывайце пра бяспеку!