Не забудзем подзвіг продкаў!

Хутка будзе адзначацца вялікае свята – свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 77 год таму савецкія салдаты вызвалілі Еўропу ад фашызму. Нашы сучаснікі ганарацца подзвігамі воінаў і барацьбітоў Супраціўлення, захоўваюць памяць аб загінуўшых байцах і мірных жыхарах – ахвярах нацызму.

На працягу красавіка – мая 2022 года прадстаўнікі розных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, нераўнадушныя грамадзяне ўдзельнічалі ў навядзенні парадку на ўсіх помніках ваеннай гісторыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Да свята Вялікай Перамогі воінскія пахаванні, пахаванняі ахвяр фашызму і памятныя знакі былі прыведзены ў годны стан, на шэрагу помнікаў зроблены бягучы рамонт.

Выкарыстаны фота з груп Зеляневіцкага сельвыканкама, Пружанскай раённай арганізаціі РГА “Белая Русь”, Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў у сацыяльных сетках.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий