Навядзенне парадку – справа для кожнага!

Работнікі культуры Пружаншчыны далучыліся да добрых спраў па навядзенні парадку каля сваіх устаноў, на тэрыторыі населеных пунктаў і помнікаў ваеннай гісторыі.

Мураўскі сельскі Дом культуры і бібліятэка правялі суботнік каля помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Калектыў Роўбіцкага сельскага Дома культуры навёў парадак на воінскім пахаванні ў аграгарадку, прыбраў вулічную тэрыторыю і адрамантаваў дзіцячую пляцоўку.

Ачысціў паркавую зону ад смецця Слабудскі сельскі Дом культуры.

У годны стан была прыведзена тэрыторыя вакол Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий