Ружанская дзіцячая школа мастацтваў паведамляе аб незвычайнай навіне. У школе адкрываецца новы клас – клас флейты!
Засвойваць ігру на гэтым прыгожым інструменце запрашае малады і крэатыўны педагог – Ангеліна Аляксандраўна Палуянчык. Магчымасць быць залічаным у клас флейты ёсць ужо зараз, а пачуць яго вытанчанае гучанне можна будзе у Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў на канцэрце, прысвечаным пачатку навучальнага года, які адбудзецца 1 верасня.
Дарагія рабяты Ружан і ваколіц! Вы маеце ўнікальную магчымасць далучыцца да прыгожага свету музыкі і навучыцца іграць на флейце! Ружанская дзіцячая школа мастацтваў чакае вас!
Падрабязней па спасылцы