Незвычайныя ўражанні астаўляе ў чытачоў наведванне бібліятэкі.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала валанцёрам аграрна-тэхнічнага каледжа гадзіну мастацтва “Векапомнае праз кінакадр”. Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва бібліятэка правяла літаратурна-музычную вечарыну “Ілля Рэзнік: Жыццё маё – карнавал”. Вясёлымі конкурсамі і новымі ведамі вызначылася сустрэча з юнымі чытачамі ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма: бібліятэкары прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам адзначыць дзень нараджэння марозіва.
Незабыўныя эмоцыі атрымалі дашкольнікі, якія завіталі на гульнявую праграму “Загадка – розуму зарадка” ў Слабудскую сельскую бібліятэку.
Кляпацкая сельская бібліятэка зладзіла для дзяцей краязнаўчую гадзіну “Спартыўнае жыццё Пружаншчыны”.
У краязнаўчай віктарыне “Пружаншчына старажытная і маладая” паўдзельнічалі рабяты, якія з’яўляюцца чытачамі Мокраўскай сельскай бібліятэкі.
У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася краязнаўчая віктарына “Гэта наша зямля”, падчас якой дзеці прадэманстравалі свае веды пра Пружаншчыну і даведаліся шмат новага аб родным краі.