Свята 9 мая шырока адзначылі на Пружаншчыне.
Мітынг каля брацкай магілы ў аграградку і канцэртную праграму «Навечна ў памяці» зладзіў Мокраўскі сельскі Дом культуры.
Работнікі Ліноўскага сельскага Дома культуры разам са старшынёй сельвыканкама павіншавалі на даму былых вязняў канцлагераў. Творчыя калектывы клубнай установы ў рамках акцыі «З песняй – да Перамогі» прадставілі міні-канцэрты ў аграгарадку і на чыгуначнай станцыі «Аранчыцы». Сельскі Дом культуры разам з Ліноўскай дзіцячай школай мастацтваў, дзіцячым садам, сярэдняй школай і прыходам храма Узвіжання Крыжа Гасподняга арганізавалі мітынг і вялікі святочны канцэрт «Салют Перамогі ў нашых песнях» каля помніка загінуўшым земялкам у в.Аранчыцы.
Мітынг каля брацкай магілы і канцэрт «Крочыла песня па франтавых дарогах» зладзіў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.
Урачыстае мерапрыемства каля брацкай магілы ў аг.Стараволя правёў мясцовы сельскі клуб-бібліятэка. Калектывы аматарскай творчасці клубнай установы таксама прапанавалі віншавальную канцэртную праграму.
Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры падрыхтаваў мітынг «Каб помнілі», які адбыўся каля брацкай магілы ў в.Смаляніца. На пляцоўцы каля клубнай установы творчыя калектывы і салісты прадставілі жыхарам святочны канцэрт «Памяць палаючых гадоў».