Навечна ў памяці

Асаблівую ўвагу работнікі сферы культуры надаюць захаванню памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні і падчас рэспубліканскага суботніка працоўныя клектывы ўстаноў культуры правялі добраўпарадкаванне помнікаў ваеннай гісторыі.

Так, Калядзіцкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка прыбралі тэрыторыю вакол помніка загінуўшым землякам у аграгарадку.

Члены пярвічнай арганізацыі аддзела культуры райвыканкама РГА “Белая Русь”, Мураўскага сельскага Дома культуры, Сухопальскага сельвыканкама, ваеннаслужачыя пагранічнай заставы № 1 (Хвойнік) прывялі ў годны стан пахаванні мірных жыхароў каля в.Чадзель і памятны знак чырвонаармейцу Г.Н.Кажэўнікаву каля в.Папялёва.

Стравольскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў працоўную акцыю каля воінскага пахавання ў аграгарадку.

Калектыў Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў традыцыйна ўпарадкаваў памятны знак спаленай в.Канстанцінава.

Шэраг арганізацый Ліноўскага сельсавета прынялі ўдзел у акцыі “Подзвіг землякоў жыве ў нашых сэрцах”. Падчас яе былі высаджаны туі і прыбрана прылеглая тэрыторыя каля помніка загінуўшым землякам у в.Аранчыцы. Разам з усімі ў акцыі ўдзельнічалі калектывы Ліноўскага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий